Камітэт дзяржаўнага кантролю па даручэнні Прэзідэнта вывучыў сітуацыю з аб'ектамі незавершанага будаўніцтва і прыйшоў да высновы, што праблема вельмі сур'ёзная. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў па выніках даклада Прэзідэнту.