Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі і прадоўжыцца па 10 студзеня. За час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Раством Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.