Работа па ўкараненні біяметрычных дакументаў, якая стартавала яшчэ ў 2016 годзе, падыходзіць да фіналу, плануецца, што беларусы змогуць атрымаць ID-карткі і біяметрычныя пашпарты ўжо ў пачатку 2021 года. Аб гэтым расказаў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.