Міністэрствам аховы здароўя выдадзены загад "Аб рэалізацыі пілотнага праекта па аптымізацыі работы медыцынскіх вадзіцельскіх камісій".
Калі праект будзе прызнаны паспяховым і атрымае падтрымку грамадзян і медыцынскай супольнасці, яго распаўсюдзяць на ўсе рэгіёны Беларусі.
Пілот рэалізуюць у сталічнай 24-й паліклініцы, Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама Гомельскай паліклініцы нумар 7. Тут кандыдаты ў вадзіцелі і вадзіцелі механічных транспартных сродкаў катэгорый А, АМ і В змогуць за адзін дзень атрымаць медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая пацвярджае іх прыгоднасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі.