Праект рэалізуе БРСМ сумесна з РУП "Белпошта". Ён накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў - урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, вадзіцеляў.
На мінскі Галоўпаштамт і ў абласныя аддзяленні паштовай сувязі паступіла больш за тысячу паштовак з добрымі пажаданнямі для медыцынскіх работнікаў ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.