Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" у Мінску
Першы форум блогераў Беларусі "Блог Бай. Нам ёсць што сказаць!" праходзіць у Мінску. Удзел у ім прымаюць блогеры з Беларусі, Расіі і Латвіі. Форум будзе праходзіць 27 і 28 верасня. У праграме мерапрыемства тэарэтычныя і практычныя кейсы, наведванне знакавых мясцін і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальныя сустрэчы з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.