Беларускага касманаўта Марыну Васілеўскую цёпла сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск журналісты, вучоныя, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці. Нагадаем, палёт беларускага касманаўта доўжыўся 14 сутак, 12 з іх яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі. На МКС Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з "Раскосмасам" і Расійскай акадэміяй навук.