25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каманду Беларусі з перамогай у змешанай эстафеце на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Віншаванне кіраўніка дзяржавы адрасавана Антону Смольскаму, Сцяпану Данілаву, Ганне Сола і Дзінары Смольскай.
"Дарагія сябры! Віншую з цудоўнай перамогай, якую мы чакалі і якую вы нам падарылі. Выйгралі ўпэўнена, ярка, па-чэмпіёнску. Малайцы!" - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім арганізатарам этапу Кубка Садружнасці ў Раўбічах.
Прэзідэнт адзначыў, што арганізацыя этапу ў Раўбічах была вышэйшая, чым на этапах Кубка свету.
Падзякаваў кіраўнік дзяржавы і расіянам за дапамогу ў арганізацыі такога падарунка для ўсіх аматараў біятлона ў Беларусі.-0-