Фестывалі, лагеры і конкурсы. Чым заняцца школьнікам на вясенніх канікулах?
Традыцыйна ў час вясенніх канікулаў дзецям і падлеткам будуць прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку: аздараўленчыя лагеры, фестывалі, конкурсы, а таксама мноства мерапрыемстваў рознай накіраванасці. БЕЛТА паразмаўляла з начальнікам аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганнай Рысявец.