Выстава ў гонар Мітрапаліта Філарэта адкрылася ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Яна ўключае фотаматэрыялы, якія адлюстроўваюць зямны шлях Мітрапаліта Філарэта, работы лаўрэатаў Усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці Беларускай праваслаўнай царквы, творы мастакоў і іканапісцаў. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў пра ўклад Мітрапаліта Філарэта ў станаўленне сучаснай Рэспублікі Беларусь, фатограф Мітрапаліта Філарэта Аксана Кнавус і загадчыца Царкоўна-гістарычнага музея БПЦ Марыя Нецвятаева ўспомнілі пра тое, якім гэты выдатны служыцель царквы быў пры жыцці.