Беларусь наладзіць прамыя пастаўкі калійных угнаенняў у краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, абмінаючы амерыканскіх і еўрапейскіх пасрэднікаў. Адпаведныя прапрацоўкі ўжо ёсць. Аб гэтым заявіў 5 студзеня журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі аб экспарце беларускіх тавараў.