Чарговае павышэнне пенсій з 1 снежня гэтага года закране больш за 2 млн пенсіянераў. У сярэднім пенсія па ўзросце складзе Br670. "У кожнага пенсіянера гэты рост будзе розным, таму што ён залежыць ад памеру пенсіі, якую атрымлівае пенсіянер, - звярнула ўвагу міністр. - Гэта яшчэ адзін важны крок, які мы зрабілі ў бягучым годзе, вельмі пазітыўны і правільны". Аб гэтым 10 лістапада расказала Ірына Касцевіч журналістам пасля даклада кіраўніку дзяржавы.