У Беларусі стартаваў тыдзень моладзі і студэнцтва, у гэтым годзе ён пройдзе пад слоганам "Moladz.by: памятаем традыцыі, жывём сучасным, імкнёмся ў будучыню!". Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі - начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская на прэс-канферэнцыі "З моладдзю на роўных".