У аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Лясная казка" ў Барысаве праходзяць аздараўленне 90 дзяцей. У гэтым годзе работа лагера арганізавана сумесна з 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтрам падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. У лагеры сфарміраваны профільны атрад "Патрыёт" , дзе хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з жыццём і побытам ваеннаслужачых.