Мінскі метрапалітэн адкрывае акцыю "Увага: дзеці ў метро!" у перыяд пачатку летніх канікулаў з мэтай навучыць дзяцей і падлеткаў выконваць асноўныя правілы бяспечных паводзін у падземцы. 8 чэрвеня на станцыі метро "Кастрычніцкая" анімацыйны персанаж Метровіч правёў віктарыну на веданне дзецьмі і падлеткамі правіл бяспечных паводзін у метро. Дзеці атрымалі маляўнічыя лістоўкі з асноўнымі правіламі паводзін, сувеніры і змаглі сфатаграфавацца з Метровічам.