Будаўніцтва "Паўночнага берага" ў Мінску ідзе згодна з планам. У бліжэйшы час пачнецца ўзвядзенне выставачнага комплексу, а далей - будаўніцтва жылога квартала і добраўпарадкаванне парку каля Цнянскага вадасховішча. Аб гэтым расказаў журналістам кіруючы дырэктар эмірацкай кампаніі Emaar Properties Махамед Алі Алабар пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.