ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2021, 11:19

Віктар Лукашэнка выбраны на пасаду прэзідэнта НАК

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Лукашэнка, які да гэтага часу працаваў на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, выбраны Алімпійскім сходам на пасаду прэзідэнта НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар НАК Паліна Галавіна першапачаткова прапанавала на пасаду прэзідэнта НАК дзве кандыдатуры - Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Лукашэнкі. "Паступілі прапановы па дзвюх кандыдатурах", - удакладніла яна.

"Калі дзве кандыдатуры прапаноўваліся, для мяне гэта навіна. Я думаў, што вы з адной выйдзеце. Я не планаваў выбірацца на чарговы тэрмін кіраўніком Алімпійскага камітэта. Папрашу вас, калі вас гэта задавальняе, перадаю вам свайго старэйшага сына. Абяцаю, што крадзяжу, карупцыі, нямэтавага выкарыстання грошай не будзе. І стаўленне да спартсменаў і трэнераў будзе самае добрае. Што датычыцца мяне, я ж усё роўна нікуды не адыду ад пытанняў спорту", - сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што больш чым хто-небудзь любіць спорт, і нагадаў, што ў свой час узначаліў НАК у складаныя 90-я гады, каб не пусціць усё на самацёк, інакш можна было страціць спорт. "Вось адзіная была прычына - каб мы не распаўзліся, каб не было, як у некаторых краінах, накату адной федэрацыі на іншую. Каб кіраўнік федэрацыі не біўся з трэнерамі", - сказаў Прэзідэнт.

"Стараўся рабіць усё для таго, каб нешта ў вас было. Я ведаў, чым жыве спорт. Гэта мая любоў, гэта адданасць спорту, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Думаю, што для вас таксама будзе карысць. Усё ж такі сын заўсёды скажа бацьку ў любы момант пра тую ці іншую праблему. Думаю, з гэтага таксама можна атрымаць нейкія станоўчыя рэчы".

"І, самае галоўнае, шмат жа вы чуеце размоў: транзіт улады, вось тут цяпер Лукашэнка старэйшаму як мінімум перадасць уладу, ён будзе кіраваць у краіне. Я часта гаварыў, што ў нашай сям'і гэта ніколі не абмяркоўвалася і абмяркоўвацца не можа. Таму што ніводнае маё дзіця Прэзідэнтам у Беларусі не будзе пасля мяне. І Віктар, калі вы яго выбераце, не будзе дзяржаўным служачым. Ён сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы з усімі наступствамі, што вынікаюць адсюль. Я не націскаю на вас і не настойваю. Гэта ваш выбар", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што пасада Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўскладае на яго вялікую адказнасць. Ён выказаў надзею, што разам з калегамі яму ўдасца ўнесці свой уклад у развіццё спорту ў краіне. "Мы разумеем, што запатрабаванне з нас будзе вялікае. Але хочам запэўніць, што НАК сумесна з Мінспорту, федэрацыямі, іншымі зацікаўленымі зробяць максімальна магчымае, каб мы дастойна выглядалі на любых спартыўных арэнах", - паабяцаў новы кіраўнік НАК.

Віцэ-прэзідэнтам НАК на Алімпійскім сходзе перавыбраны Дзмітрый Даўгалёнак. Пры гэтым пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК вырашана ліквідаваць. Адпаведную прапанову ўнёс выбраны прэзідэнтам НАК Віктар Лукашэнка, і ўдзельнікі Алімпійскага сходу яго падтрымалі. Акрамя таго, на сходзе разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў. У тым ліку аб выключэнні і прыёме ў члены НАК, выбранні ганаровых членаў. Зацверджана справаздача рэвізійнай камісіі НАК за перыяд 2019-2020 гадоў.

Віктар Лукашэнка з красавіка 2019 года выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе таго ж года быў выбраны Алімпійскім сходам на гэту пасаду. З мая 1997 года прэзідэнтам НАК быў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі