ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 15:28

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1955 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1469

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1955 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1469. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 534 104 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 516 030 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4114 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 10 387 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 425 138 тэстаў.

Больш як 2 067 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 583 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі. Таксама 425 чалавек прышчэплены "Спадарожнікам Лайт". Такім чынам, больш як 1 584 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі