Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2024, 17:34

Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 14 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 14 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выпускныя вечары ва ўсіх школах краіны адбудуцца 14 чэрвеня. Да гэтага часу ўжо будуць вядомы вынікі ЦЭ, уручаны сертыфікаты. Адпаведна будуць падведзены вынікі па тых двух прадметах, па якіх падагульняючая ацэнка ў атэстат ідзе ў выглядзе сярэдняга арыфметычнага паміж гадавой ацэнкай і той, што была атрымана на ЦЭ. Тут ніякіх змяненняў няма ў параўнанні з мінулым годам. Тым, хто здалі ЦЭ ў асноўныя дні, сертыфікаты з рэзультатамі цэнтралізаванага экзамену будуць выдадзены не пазней за 12 каляндарных дзён пасля яго завяршэння. Тыя юнакі і дзяўчаты, якія будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен не ў асноўныя тэрміны, атрымаюць рэзультаты на працягу сямі каляндарных дзён пасля яго праходжання, гэта значыць у больш кароткія тэрміны з прычыны таго, што такіх абітурыентаў звычайна вельмі мала і тэрміны праверкі істотна скарочаны", - расказаў Андрэй Іванец.

Як і абяцала Міністэрства адукацыі, скан-копію бланка ЦЭ кожны малады чалавек зможа ўбачыць у асабістым кабінеце. "Удзельнік ЦЭ, маючы нумар бланка, ключ ад свайго кабінета, зможа сам сябе пераправерыць з пункту гледжання правільнасці або няправільнасці адказу на тыя ці іншыя пытанні", - дадаў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі