Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2020, 11:38

Ветэраны: разлад і процістаянне ў грамадстве - веснікі бясконцых пакут і беднасці

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разлад і процістаянне ў грамадстве - веснікі бясконцых пакут насельніцтва, гора, страт і беднасці. Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў выступіла са зваротам да грамадзян. Яно размешчана на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

"Мы, члены Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, не можам заставацца абыякавымі да існуючай сацыяльна-палітычнай сітуацыі, калі наша Айчына праходзіць праз сур'ёзныя выпрабаванні. Знешнія сілы распальваюць пажар неразумення і агрэсіі, спрабуюць раздзяліць народ, разрабаваць тое, што было створана старэйшымі пакаленнямі беларусаў. Мы не хочам узрушэнняў, да якіх заклікаюць правакатары і стаўленікі чужой нам ідэалогіі, уцягваючы беларусаў праз тэлеграм-каналы ў акцыі пратэсту і зневажанне норм закону, правакуючы радыкальнымі дзеяннямі сілавыя структуры на прымяненне сілы", - гаворыцца ў звароце.

Разлад і процістаянне ў грамадстве - гэта веснікі бясконцых пакут насельніцтва, гора, страт і беднасці. "Мы, ветэраны, ведаем, што імклівыя перамены "праз вуліцу", да якіх заклікаюць праціўнікі ўлады, не зробяць у адно імгненне нас больш шчаслівымі і багатымі, бо дабрабыт нацыі дасягаецца ўпартай працай многіх пакаленняў. Мы выступаем за ўдумлівае і канструктыўнае вызначэнне далейшага шляху развіцця Беларусі пры няўхільным захаванні стабільнасці, міру і бяспекі на беларускай зямлі. Мы хочам, каб усе грамадзяне нашай краіны маглі мірна працаваць і ўмацоўваць дабрабыт Радзімы і сваіх сем'яў. Мы за захаванне спакою, разважлівасці і мудрасці ў нашым шматнацыянальным і шматканфесійным грамадстве", - адзначылі на заканчэнне ветэраны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі