Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2012, 19:42

Уздым захваральнасці на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым

22 лістапада, Мінск /Хрысціна Курловіч - БЕЛТА/. У студзені-лютым у Беларусі чакаецца звычайны сезонны ўздым захваральнасці на грып. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер не назіраецца актыўнасці віруса грыпу. Сезонны ўздым гэтага захворвання чакаецца ў студзені-лютым. І мы да яго падрыхтаваліся - каля трэці насельніцтва Беларусі зрабілі прафілактычныя прышчэпкі", - сказаў Ігар Карпаў.

Паводле яго слоў, уздым грыпу будзе звычайным, непандэмічным. Цяпер жа ў краіне цыркулююць рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, вірус парагрыпу, адэнавірусы і рынавірусы, якія выклікаюць прастудныя захворванні.

Па стану на 20 лістапада ад грыпу прышчапіліся больш за 3,3 млн. чалавек (35,2 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва). З іх за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчэпку зрабілі звыш 1,1 млн. чалавек, мясцовага - звыш 1,7 млн., арганізацый і прадпрыемстваў - больш за 371 тыс., асабістых сродкаў - больш за 23 тыс. чалавек.

У мінулым годзе дзякуючы ахопу імунізацыяй супраць грыпу амаль кожнага трэцяга беларуса (у 2011 годзе ад гэтага захворвання прышчапіліся больш за 32 працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва) у прастудны сезон не быў дасягнуты эпідпарог захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Плануецца, што ў гэтым годзе сітуацыя будзе аналагічнай.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі