Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2021, 18:04

У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетыкаў непаўналетнім

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетычных напіткаў непаўналетнім. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 чэрвеня 2021 года нумар 363, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, энергетычныя напіткі дабаўлены ў пералік тавараў, якія нельга прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў. У гэты спіс таксама ўваходзяць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі (з доляй этылавага спірту не большай за 7 працэнтаў), піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для іх, сістэмы для спажывання тытуню, нетытунёвыя нікаціназмяшчальныя вырабы, ігральныя карты, пнеўматычная і кідальная зброя (за выключэннем цацак), эратычная прадукцыя, а таксама тая, што змяшчае элементы эротыкі, насілля і жорсткасці і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі