9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 мая выздаравелі і выпісаны 6050 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 22 052 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. "Усяго праведзены 251 771 тэст", - адзначылі ў ведамстве.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 126 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-