Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2020, 16:49

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць вучоныя НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам", - гаворыцца ў паведамленні.

На сённяшні дзень у краіне апісана больш за 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія вучоныя цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята - павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему незваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі