Сцяг Нядзеля, 26 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2020, 12:26

Тэрапеўты пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя кантактам 1-га ўзроўню

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрапеўты паліклінік пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права вызначана пастановай Савета Міністраў нумар 705 ад 7 снежня 2020 года "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624 і ад 8 красавіка 2020 года нумар 208", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Цяпер факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць устаноўлены маніторынгавай групай паліклінікі ў час наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19", - адзначылі ў прэс-службе.

Пастанова таксама абавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі краіны), што прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал або копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе), што пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежных грамадзян. Правяраць наяўнасць гэтага дакумента могуць супрацоўнікі органаў пагранічнай службы або мытні.

Пастанова падрыхтавана для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў сувязі з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі