12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Розная дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да 2021/2022 навучальнага года аказана на суму амаль Br28 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У верасні завершана падрыхтоўчая кампанія да новага навучальнага года. У адпаведнасці з падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" кожнай шматдзетнай сям'і належыць аднаразовая матэрыяльная дапамога.
"У бягучым годзе такую дапамогу атрымалі больш за 110 тыс. шматдзетных сем'яў на 220 тыс. дзяцей-школьнікаў. Агульная сума дапамогі склала амаль Br16 млн" - расказаў Валерый Кавалькоў.
Актыўна далучаліся да гэтай работы прафсаюзныя арганізацыі, наймальнікі, спонсары. "Усяго розная дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму амаль Br28 млн", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-