Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2020, 15:31

Стартуюць абласныя этапы рэспубліканскага праекта "Студэнт года"

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартуюць абласныя этапы рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Юлія Зінкевіч.

"Першымі абласныя этапы прымаюць Віцебск і Брэст - 22 і 23 кастрычніка адпаведна. Далей далучацца астатнія рэгіёны. Рэспубліканскі этап плануецца правесці ў лістападзе-снежні. У ім прымуць удзел па адным пераможцу ад кожнай з абласцей і чатыры ад Мінска. У конкурсе спаборнічаюць студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі. Перавагі аддаюцца маладым людзям, якія вядуць актыўнае навуковае, творчае, спартыўнае, грамадскае жыццё і маюць сярэдні бал па выніках апошніх двух семестраў не меншы за 8,0", - расказала Юлія Зінкевіч.

Для ўдзельнікаў падрыхтаваны разнастайныя конкурсныя выпрабаванні. "Першае - конкурс-візітка. Удзельніку неабходна прадставіць самога сябе ў любой творчай форме. Тут будзе ацэньвацца ўзровень сцэнічнай культуры, арыгінальны падыход, раскрыццё тэмы, артыстызм, дапускаецца ўдзел групы падтрымкі да шасці чалавек. Наступны конкурс прамоўніцкага майстэрства дасць магчымасць прадставіць сваю будучую спецыяльнасць. Студэнтаў таксама чакаюць інтэлектуальны і творчы конкурсы, конкурс абароны праектаў. А вось конкурс відэаролікаў "Я-студэнт/Універ" ацэняць карыстальнікі інтэрнэту. Уладальнікам тытула "Студэнт года ONLINE" становіцца фіналіст, які набраў найбольшую колькасць галасоў у працэсе анлайн-галасавання", - расказала сакратар ЦК БРСМ.

Асноўныя задачы рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года" - развіццё творчага патэнцыялу моладзі, удасканаленне праграм падрыхтоўкі лідараў з ліку студэнцкай моладзі, падтрымка сацыяльна значнай дзейнасці, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыя прафесіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі