Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 17:09

Стартавалі спаборніцтвы на лепшую разведгрупу ССА УС Беларусі

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння стартавалі спаборніцтвы на лепшую разведвальную групу сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Ваеннаслужачыя прадэманстравалі ўжо веды ваенна-медыцынскай і інжынернай падрыхтоўкі, правялі стральбу са штатнай зброі.

Сёння, 9 красавіка, разведчыкі дэсантаваліся з грузавым кантэйнерам з верталёта  Мі-8МТВ5, пасля чаго ўдзельнікі спаборніцтва зрабілі выхад у раён разведкі з рухам па азімуце, адпрацавалі нарматывы па радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне, а таксама пераадолелі заражаны ўчастак мясцовасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі