ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2021, 17:06

Старт праекту па даследаванні невядомых старонак ваенных аперацый дадзены на Кургане Славы

Фота прэс-службы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Фота прэс-службы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт праекту па даследаванні невядомых старонак ваенных аперацый дадзены на Кургане Славы ў час рэспубліканскага суботніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

ФПБ пастаянна займаецца захаваннем гістарычнай памяці і аднаўленнем культурна-гістарычнай спадчыны краіны. У час рэспубліканскага суботніка традыцыйна прафсаюзы па ўсёй краіне ўпарадкоўваюць воінскія пахаванні, мемарыяльныя комплексы і брацкія магілы, прыводзяць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці добраўпарадкавалі памятны знак "Воін і партызан" у вёсцы Мікалаеўка-2. Прафсаюзы Брэсцкай вобласці па традыцыі добраўпарадкавалі брацкую магілу лагера-шпіталя "Рэвір". У Віцебскім рэгіёне аб'ектам суботніка стаў мемарыяльны комплекс "Прарыў", у Новалукомлі разгарнуліся работы па стварэнні ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны "Народнае адзінства". Прафсаюзы Гродзеншчыны працавалі на мемарыяльным комплексе "Шаулічы" Ваўкавыскага раёна і каля памятнага мемарыяла паблізу вёскі Шымкі Мастоўскага раёна.

Нацыянальны прафцэнтр і яго арганізацыйныя структуры па традыцыі працавалі на Кургане Славы, над якім шэфствуюць ужо больш за 10 гадоў. У час суботніка падсыпалі стылабат кургана, абнавілі і прывялі ў парадак травяное пакрыццё на 8 тыс. кв.м. Удзел у работах прынялі студэнты гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка.

"Маладыя людзі звярнуліся да нас з ініцыятывай аб арганізацыі сумеснага праекта па пошуку невядомых фактаў ваенных аперацый, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці аперацыі "Баграціён". Безумоўна, прафсаюзы падтрымалі гэту ініцыятыву. Пачатак сумеснай рабоце дадзены ў час рэспубліканскага суботніка", - расказалі ў прэс-службе.

ФПБ кожны год стараецца зрабіць нешта новае для развіцця гэтага мемарыяла і захавання памяці пра ўсіх, хто ваяваў за нашу краіну і за будучыя пакаленні. "Вядома, мы падтрымалі ініцыятыву студэнтаў-гісторыкаў, каб пачаць новы праект па даследаванні невядомых старонак вайны. У першую чаргу аперацыі "Баграціён", якая праходзіла менавіта ў гэтых мясцінах і стала пачаткам вызвалення нашай краіны, - адзначыла сакратар ФПБ па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева. - Цяпер абмяркоўваем, як мы будзем працаваць, якія неабходны рэсурсы і падтрымка. У будучым, калі з'явяцца пэўныя напрацоўкі, плануем выйсці на маштабны маладзёжны гістарычны форум, запрасіць замежных калег і расказаць усім пра невядомыя старонкі вайны і невядомых да гэтага часу герояў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі