Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2020, 09:59

Прамая лінія для турыстаў адкрыта ў Мінспорту

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму арганізавана прамая лінія, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Пазваніўшы па тэлефоне (8 017) 327 25 11 з 8.00 да 20.00, любы грамадзянін мае магчымасць атрымаць кансультацыю па турыстычнай тэматыцы.

Прамая лінія працуе штодзённа.

Раней Мінспорту растлумачыла механізмы адмовы ад турыстычных паездак з-за каранавіруса. Турыст можа ў любы момант скасаваць дагавор і адмовіцца ад падарожжа, калі ў яго ўзніклі апасенні.

Калі чалавек адмаўляецца ад паездкі ў краіну, дзе дзейнічае рэжым пагрозы бяспецы турыстаў, грошы павінны яму вяртацца ў поўным аб'ёме. Адмовіцца ад тура ў краіну, дзе рэжым пагрозы бяспецы турыстаў не дзейнічае, можна пры ўмове аплаты турфірме фактычна панесеных расходаў. Пры гэтым адмовіцца ад тура - гэта права, а не факт неналежнага выканання абавязацельстваў па дагаворы аказання турпаслуг. Таму турфірма не можа ўтрымліваць з заказчыкамі іншыя расходы - штрафы, пені і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі