Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадская арганізацыя "БРСМ" павінна стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі. Гэта падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, выступаючы на 46-м з'ездзе БРСМ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў маладзёжнага форуму, Уладзімір Пярцоў у першую чаргу павіншаваў моладзь і ветэранаў руху са 105-годдзем ЛКСМБ.
"Нядаўна на сустрэчы Прэзідэнта нашай краіны з ідэалагічным актывам кіраўнік дзяржавы паставіў задачы для БРСМ. Акрамя патрыятычнага выхавання, гэта валанцёрства і будатрады", - адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выконваючы гэтыя задачы, паводле слоў Уладзіміра Пярцова, у рады руху неабходна ўключыць усю моладзь, і перш за ўсё з дапамогай яе ўдзелу ў мерапрыемствах, якія будуць ёй цікавы.
"Давайце вызначым, што БРСМ стане і асноўным аператарам працаўладкавання не толькі для членаў арганізацыі і не толькі ў летні і канікулярны перыяд, але і на працягу ўсяго года. Вы ведаеце, як гэта запатрабавана сярод маладых людзей. І не толькі для таго, каб зарабіць капейку, але і каб не трапіць у дэструктыўныя сеткі, у крымінальныя гісторыі. Арганізацыі патрэбны новыя іміджавыя і запатрабаваныя сярод маладых людзей праекты. І ў першую чаргу з ідэалагічным сэнсам. БРСМ павінен стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.
У грамадскай арганізацыі работа павінна быць арганізавана так, каб кожны мог знайсці сябе, рэалізуючыся ў блогерстве, субкультуры, спартыўных спаборніцтвах, новых формах правядзення вольнага часу.
"Для пашырэння ў інтэрнэце маладзёжнага парадку дня неабходна выбудаваць эфектыўную работу з новымі і традыцыйнымі медыярэсурсамі. Кантэнт рабіце даступным, цікавым, а не толькі ў выглядзе самасправаздач у сацсетках. Паспрабуйце праз гэту работу далучыць тых маладых людзей, якія пакуль яшчэ толькі чулі аб вашай арганізацыі. Звярніце ўвагу на першакурснікаў ВНУ і каледжаў, станьце для іх настаўнікамі, дапамагаючы адаптавацца ў новым для іх горадзе, сталіцы", - параіў маладзёжнаму актыву Уладзімір Пярцоў.

Таксама, на думку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, не трэба пакідаць без увагі працоўную моладзь.

"У ВНУ або ў ССНУ яны актыўныя, але, размяркоўваючыся на работу, яны часам губляюцца. Далей яны застаюцца практычна не задзейнічанымі ў палітычнай і грамадскай рабоце. Для эфектыўнай работы патрэбны зацікаўленыя ў поспеху агульнай справы лідары, таму так важна фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў - ад ЦК да пярвічак", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў, выказаўшы ўдзячнасць актывістам БРСМ за работу і ініцыятыву ў важнейшых для краіны грамадска-палітычных кампаніях, за ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.-0-