Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2021, 14:34

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выкарыстоўваць маскі пры наведванні аб'ектаў і арганізацый

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

З 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года, якая сістэматызуе патрабаванні да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасці, адменена прымяненне адміністрацыйнай адказнасці да фізічных асоб за невыкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання на аб'ектах усіх форм уласнасці і ў грамадскім транспарце. "Разам з тым ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Акрамя таго, у пастанове актуалізаваны санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Размова ідзе аб тым, што кіраўнікі арганізацый павінны прымаць меры, неабходныя для забеспячэння кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры наведванні аб'ектаў і арганізацый пры адсутнасці магчымасці захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 м). Бальнічным арганізацыям аховы здароўя трэба распрацаваць планы арганізацыі работы ў рэжыме, які забяспечвае выкананне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. У амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях павінны быць схемы заніравання з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі