Сцяг Субота, 31 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2019, 09:48

Мінінфарм абмежаваў доступ да сямі інтэрнэт-рэсурсаў

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сямі інтэрнэт-рэсурсаў за продаж наркотыкаў і неналежную рэкламу, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

"У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Акрамя таго, абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы на падставе пісьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі