Васіль Герасімаў
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) Беларусі правядзе маніторынг па ўсёй краіне, каб далажыць Прэзідэнту, як выканана яго даручэнне па навядзенні парадку да 7 лістапада. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам старшыня КДК Васіль Герасімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Было строгае даручэнне кіраўніка дзяржавы да 7 лістапада навесці парадак. Сёння кіраўніку дзяржавы быў даложаны прамежкавы вынік такога кантролю. Работы праводзяцца, задзейнічаны раённыя арганізацыі - дарожнікі, леснікі, саюз моладзі, настаўнікі і іншыя. Але мы канстатуем, што ў асноўным вядуцца работы знешняга характару - фарбаванне, пабелка, вываз арганікі, прыбіранне смецця", - адзначыў кіраўнік КДК.
Паводле яго слоў, Прэзідэнт адзначыў, што, безумоўна, і гэта работа патрэбна, і парадак наводзіць трэба. Але трэба звярнуць увагу і на пытанні больш глабальнага характару, па якіх даваліся даручэнні. "Як былі пытанні па кармах (якасці, рацыёнах кармлення), так яны і засталіся. Як былі пытанні па ветэрынарыі, так і засталіся. Узнаўленне, падзеж і ўсё астатняе. Вось тут пакуль мы нейкага сур'ёзнага зруху не бачым", - канстатаваў Васіль Герасімаў.
"Больш таго, кіраўнік дзяржавы даручыў правесці такі маніторынг па ўсёй краіне. Таму ўсе выхадныя мы будзем працаваць і ў пачатку наступнага тыдня кіраўнік дзяржавы даручыў далажыць яму сітуацыю па ўсёй рэспубліцы", - заявіў кіраўнік КДК.-0-