Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 19:30

Карпенка: ЦВК гатова да правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў гатова да правядзення рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

"ЦВК гатова да правядзення рэферэндуму 27 лютага. Заўтра ў нас павінна адбыцца пасяджэнне ЦВК. Гатовы метадычныя рэкамендацыі, падрыхтаваны ўсе інфармацыйныя матэрыялы, неабходныя для правядзення пасяджэння ЦВК", - сказаў Ігар Карпенка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прыводзіцца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладзены да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі