Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2020, 14:47

Карпенка: кожны настаўнік персанальна адказвае за атэстацыю школьнікаў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны настаўнік персанальна адказвае за атэстацыю школьнікаў, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць нарматыўныя дакументы, як атэстоўваць школьнікаў. У нас заўсёды настаўнік персанальна адказваў за атэстацыю школьнікаў канкрэтнага класа. Нехта прыйшоў на заняткі, нехта мае сувязь з настаўнікам па інтэрнэце. І што змяніла пандэмія? Кожны настаўнік ведае сваіх вучняў і на што яны здольныя, - сказаў Ігар Карпенка. - У нас, напрыклад, першыя-другія класы наогул не атэстоўваюцца. У трэціх і чацвёртых класах ёсць шэраг прадметаў, па якіх не ідзе атэстацыя".

Міністр адзначыў, што сённяшняя сустрэча - магчымасць абмеркаваць і ўзняць тыя пытанні, якія хвалююць педагогаў. Разам з тым ён асабліва падкрэсліў, што школа выконвае ўскладзеную на яе функцыю, але гэта не выключае адказнасці бацькоў за адукацыю свайго дзіцяці. "Нельга ўспрымаць адукацыю як нейкую паслугу, якую мы аказваем з пункту гледжання рыначных механізмаў. Настаўнік можа выкласціся і на 150 працэнтаў, але калі дзіця не захоча прыкласці пэўныя намаганні, каб асвоіць матэрыял, - нічога не адбудзецца. Вучоба - гэта сур'ёзная і адказная праца. Трэба мець сілу волі, быць арганізаваным, сабраным. Так, школа павінна стварыць умовы, але не замяняць бацькоў. Гэта сёння важна данесці да грамадства", - дадаў Ігар Карпенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі