Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2021, 19:01

Качанава: ключавая задача беларускага старшынства ў СНД - рост эканомікі і дабрабыту грамадзян

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавая задача беларускага старшынства ў СНД - рост дабрабыту нашых краін, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў час пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў - удзельніц СНД - гэта цудоўная пляцоўка для ўзаемадзеяння, дзе мы можам абмеркаваць актуальныя пытанні, павучыцца адзін у аднаго, падставіць плячо адзін аднаму, і гэта вельмі важна, - сказала Наталля Качанава. - Беларусь прыняла старшынства ў Садружнасці ў 2021 годзе. У юбілейны год 30-годдзя арганізацыі гэта ганарова і адказна".

Паводле яе слоў, распрацавана канцэпцыя старшынства, план, які змяшчае каля 100 мерапрыемстваў. "Ключавая задача беларускага старшынства - забеспячэнне росту эканомікі, дабрабыту і якасці жыцця грамадзян дзяржаў - удзельніц СНД, павышэнне ўзаемадзеяння ў вырашэнні праблем, якія абумоўлены новымі выклікамі і пагрозамі. Пандэмія ўнесла карэктывы ў жыццё, але разам з тым не разбурыла нашы добрыя адносіны. Для гэтага нам неабходны новыя формы і метады работы ў Садружнасці, каб адаптавацца да новых рэалій", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

У эканамічнай сферы ўвага будзе ўдзелена прадаўжэнню работы па развіцці зоны свабоднага гандлю таварамі і завяршэнні перагавораў па пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі. "Важнымі напрамкамі стануць устараненне бар'ераў на шляху міжнародных транзітных перавозак і стварэнне адзінага рынку транспартных паслуг. У гуманітарнай галіне беларускае старшынства сфакусіруецца, як і раней, на пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і рабоце з моладдзю", - падкрэсліла спікер.

З нагоды 30-годдзя Садружнасці прадугледжаны блок юбілейных мерапрыемстваў. У кастрычніку плануецца правядзенне пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Мінску. Таксама пройдуць "Тыдзень СНД", міжнародны конкурс ваенна-навуковых работ, навукова-практычныя канферэнцыі, фотавыставы, медыйныя мерапрыемствы. У гуманітарнай галіне беларускае старшынства сфакусіруецца на пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і рабоце з моладдзю. "Гэты год знакавы, прысвечаны трагічнай даце - 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вядома, мы павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць праўду пра гэтыя страшныя падзеі і перадаць гэту праўду пакаленням, якія ідуць за намі", - дадала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі