Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2018, 18:06

Юрый Казіятка ўзначаліць агенцтва "Мінск-Навіны"

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Юрый Казіятка ўзначаліць агенцтва "Мінск-Навіны". Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Заўтра ён пачне працаваць на пасадзе генеральнага дырэктара. Цяперашні кіраўнік агенцтва Кацярына Дубінская стане галоўным рэдактарам газеты "Вечерний Минск".

Юрый Казіятка нарадзіўся 24 красавіка 1964 года ў Брэсце. Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Працаваў ваенным журналістам, тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале "Усход-ТБ" (Уладзівасток, Расія). Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм "Тэма дня", "Панарама" ў суботу" ў Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы "Масква - Мінск" на тэлеканале "Расія", галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала АНТ (аўтарам і вядучым дакументальнага цыкла "Навейшая гісторыя Беларусі", удастоенага Гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня"), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства "Другі нацыянальны тэлеканал".

Са снежня 2005 па люты 2018 года быў генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства "Сталічнае тэлебачанне", з чэрвеня бягучага года працаваў у агенцтве "Мінск-Навіны" на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі