Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Да фестывалю французскай гастраноміі далучацца 22 беларускія рэстараны

Грамадства 19.03.2019 | 10:50
Фота з архіва
Фота з архіва

19 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Фестываль французскай гастраноіі 21-24 сакавіка будзе пяты раз праходзіць у 150 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі. Аб гэтым журналістам расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да цяперашняга фестывалю французскай гастраноміі далучацца 22 беларускія рэстараны з Мінска, Магілёва, Гомеля і Гродна. У мінулым годзе ўдзельнікамі былі 17 беларускіх устаноў, а 5 гадоў таму такі фестываль падтрымаў усяго адзін рэстаран. "Відавочна, што цікавасць да французскай кухні ў Беларусі расце. Ёсць рэстараны з французскай кухняй, што, вядома, вельмі радуе, - сказаў пасол. - У Беларусі, асабліва ў Мінску, адкрываецца ўсё больш рэстаранаў высокага класа".

Дзідзье Канес
Дзідзье Канес'

Дзідзье Канес адзначыў, што 21 сакавіка ў рэстаранах на пяці кантынентах будзе прапанавана святочная вячэра з разнастайнымі стравамі французскай кухні. Кожны з повараў будзе імкнуцца адлюстраваць тэндэнцыі французскай кухні. Перавага ў гэтым годзе будзе аддадзена кулінарным традыцыям французскай правінцыі Праванс.

На сустрэчы з журналістамі прысутнічалі повары тых беларускіх устаноў, якія прымуць удзел у фестывалі. Яны расказалі, як рыхтуюцца, чым збіраюцца здзівіць гэтымі днямі сваіх наведвальнікаў. У час мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм "Пошукі Алена Дзюкаса".

Фестываль французскай гастраноміі арганізаваны па ініцыятыве французскага повара, рэстаратара Алена Дзюкаса пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі. У многіх краінах свету 21-24 сакавіка будуць арганізаваны не толькі французскія вячэры, але і іншыя мерапрыемствы, прызначаныя азнаёміць як мага большую колькасць людзей з асаблівасцямі французскай гастраноміі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.