Сцяг Пятніца, 5 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2024, 16:31

"БЕЛДЖЫ" ў 2023 годзе вырабіў амаль 68 тыс. аўтамабіляў

Фота з архіва
Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў 2023 годзе вырабіла амаль 68 тыс. аўтамабіляў. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час дыялогавай пляцоўкі па электаральнай кампаніі са студэнтамі і супрацоўнікамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пётр Пархомчык адзначыў, што з дапамогай кітайскіх партнёраў у Беларусі развіваецца ўласная вытворчасць легкавых аўтамабіляў. "Паміж Барысавам і Жодзінам пабудаваны ўнікальны завод "БЕЛДЖЫ", які валодае пэўнымі тэхналогіямі і кампетэнцыямі. За мінулы год выраблена амаль 68 тыс. легкавых аўтамабіляў, 52 тыс. з іх былі экспартаваны ў Расію. Гэта вялікі поспех. Пачынаецца наступны этап - лакалізацыя кампанентнай базы", - расказаў ён.

У папярэднім годзе завод вырабіў амаль 25 тыс. аўтамабіляў, а ў 2021 годзе - 30 тыс. аўто.

Урачыстае адкрыццё завода "БЕЛДЖЫ" адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі