Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2022, 18:14

Беларусь і Азербайджан зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфарматызацыі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфарматызацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Адбылася рабочая сустрэча міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанціна Шульгана і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшаліева, на якой былі разгледжаны перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Бакі адзначылі станоўчыя вынікі беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфарматызацыі, а таксама пытанні пашырэння канструктыўнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў рамках узаемнага ўдзелу ў розных міжнародных мерапрыемствах. Былі разгледжаны і пытанні арганізацыі сумесных мерапрыемстваў профільнай накіраванасці ў сувязі з надыходзячым 30-гадовым юбілеем ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, якое будзе адзначацца ў 2023 годзе.

"Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы і па яе выніках былі намечаны далейшыя крокі, накіраваныя на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфарматызацыі", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі