Фота БЧ
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд ліпеньскіх свят з 2 па 7 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Паяздамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся амаль 180 тыс. чалавек. Паяздамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа перавезена 730 тыс. пасажыраў. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 95 тыс. чалавек.
Максімальны пасажырапаток адзначаўся 2, 5 і 6 ліпеня.
Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск і Мінск - Магілёў.
У міжнародных зносінах найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск - Масква і Мінск - Санкт-Пецярбург. У мэтах задавальнення попыту пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святочных дзён быў назначаны 31 дадатковы поезд, з якіх 21 курсіраваў у межах краіны.-0-