Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2021, 14:35

Аптэкі "Фармацыі" ўвялі меры па стрымліванні і зніжэнні цэн на лякарствы

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аптэчныя арганізацыі сістэмы РУП "Фармацыя" ўвялі меры па стрымліванні і зніжэнні цэн на лекавыя сродкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Удакладняецца, што пры фарміраванні рознічных цэн на лякарствы стрымліваюцца і зніжаюцца памеры аптовай і гандлёвай надбавак. Праводзіцца штодзённы аналіз адпускных цэн на лекавыя сродкі айчыннай і імпартнай вытворчасці.

Акрамя таго, пакупнікам прадастаўляюцца скідкі на тавары аптэчнага асартыменту ў памеры да 10 працэнтаў.

Падрабязную інфармацыю аб памерах скідак, якія прадастаўляюцца, можна атрымаць на сайтах прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі