Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2024, 15:21

Андрэйчанка пра акцыю "Ад усёй душы": гэта магчымасць падзякаваць старэйшаму пакаленню

Фото vg-gazeta.by
Фото vg-gazeta.by
10 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Ад усёй душы" дае магчымасць выказаць словы ўдзячнасці старэйшаму пакаленню за вялікі ўклад у будаўніцтва дзяржавы, а таксама высветліць, якія змяненни патрэбны для ўдасканалення заканадаўства ў частцы падтрымкі пажылых людзей. Такім меркаваннем з журналістамі ў час наведвання Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер адзначыў, што акцыя праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы і яе мэта - удзяліць больш увагі пажылым людзям. "Безумоўна, для нас, заканадаўцаў, важна паглядзець, што трэба яшчэ зрабіць у плане ўдасканалення заканадаўства (хоць для гэтага ўжо многае зроблена, і сёння беларускае заканадаўства, мабыць, лепшае сярод СНД), - удакладніў Уладзімір Андрэйчанка. - З іншага боку, гэта магчымасць выказаць словы ўдзячнасці нашаму старэйшаму пакаленню за той вялікі ўклад, які яны ўнеслі ў будаўніцтва моцнага фундаменту беларускай дзяржаўнасці".

"Старэйшае пакаленне - асаблівае, таму што так атрымалася ў гісторыі, што яно стварала такую ўнікальную дзяржаву, як Савецкі Саюз. На шчасце, яшчэ жывыя асобныя ветэраны. Гэта пакаленне змагалася з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны і перамагло, адбудавала і ўзнавіла Беларусь і сёння працуе на ўмацаванне краіны. У Беларусі праяўляецца, я лічу, самы вялікі клопат пра старэйшае пакаленне. Гэта ўзведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі, што сведчыць аб сталасці нашага грамадства", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў калектыў дома-інтэрната і людзей, якія пражываюць у ім, з каляднымі і навагоднімі святамі, пацікавіўся, што іх хвалюе. Ён таксама азнаёміўся са створанымі ва ўстанове ўмовамі, выстаўкай вырабаў, створаных жыхарамі дома-інтэрната і наведвальнікамі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Хвалюючыя пытанні людзей сярэбранага ўзросту ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі за круглым сталом "Падзяліся цеплынёй сваёй душы".

У доме-інтэрнаце пражываюць 329 чалавек, каля 30 з іх - пенсіянеры па ўзросце, астатнія - інваліды I і II груп.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі