ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2020, 16:24

Амаль 15 тыс. заявак па дастаўцы прадуктаў і лякарстваў выканалі тэрытарыяльныя цэнтры

Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 20 сакавіка па 21 мая паступіла і выканана амаль 15 тыс. заявак па дастаўцы прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці і лякарстваў. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі прадаўжае дзейнічаць акцыя па бясплатнай дастаўцы прадуктаў, прадметаў першай неабходнасці і медыкаментаў дадому адзінокім пажылым грамадзянам, людзям з інваліднасцю. Прыём заявак арганізаваны па асобных тэлефонных лініях тэрытарыяльных цэнтраў, якіх у краіне 146. Яны прымаюць заяўкі штодзённа без выхадных з 9.00 да 18.00.

Больш за ўсё заявак за гэты час паступіла ў ТЦСАН Гомельскай вобласці (4 тыс. заявак) і Мінска (3,1 тыс.).

Для арганізацыі аператыўнай дастаўкі на дапамогу сацыяльным работнікам далучыліся валанцёры БРСМ і Чырвонага Крыжа.

Адначасова разгарнулі работу прафсаюзныя арганізацыі, сельскія саветы, пошта, грамадскія і іншыя арганізацыі.

Фронт работ вялікі, паколькі ў Беларусі на 1 красавіка налічвалася амаль 870 тыс. адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, з іх 167 тыс. не маюць блізкіх сваякоў.

Акрамя таго, на сістэмнай аснове комплексныя сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць больш за 95 тыс. непрацаздольных грамадзян. У асноўным гэта людзі старэйшыя за 75 гадоў. Сацыяльныя работнікі наведваюць пажылых грамадзян 2-4 разы ў тыдзень у залежнасці ад патрэбнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі