Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2019, 17:20

Адключаць гарачую ваду ў Мінску пачнуць з 13 мая

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праверку цеплавых сетак на трываласць для падрыхтоўкі да наступнага ацяпляльнага сезона ў Мінску пачнуць з 13 мая, паведамілі БЕЛТА ў "Мінскэнерга".

Графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння зацверджаны "Мінскэнерга" і ўзгоднены Мінгарвыканкамам. Мерапрыемствы неабходны для таго, каб выявіць непаладкі ў рабоце цеплавых сетак, не дапусціць збояў цеплазабеспячэння.

"Графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цеплавых сетак. Ён скарэкціраваны з улікам правядзення II Еўрапейскіх гульняў і прадугледжвае тэхнічны перапынак з 18 чэрвеня па 4 ліпеня. У сувязі з гэтым апошні этап адключэнняў будзе праходзіць у верасні", - адзначылі на прадпрыемстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі