ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2022, 10:41

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі следчым з прафесійным святам

Супрацоўнікі Следчага камітэта наведалі з экскурсіяй Палац Незалежнасці, ліпень 2022 г.
Супрацоўнікі Следчага камітэта наведалі з экскурсіяй Палац Незалежнасці, ліпень 2022 г.

Супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - важнейшы інстытут нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, які ў значнай ступені ўплывае на ўмацаванне правапарадку ў краіне, абарону законных правоў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Дзякуючы штодзённай карпатлівай рабоце зладжанага высокапрафесійнага калектыву ведамства паспяхова выконвае задачы па расследаванні злачынстваў, забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і аднаўленні справядлівасці, што дае магчымасць захоўваць мір, згоду і стабільнасць у нашым грамадстве.

Выказваю ўдзячнасць ветэранам органаў следства, чый жыццёвы шлях, вопыт і патрыятызм з'яўляюцца прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

Жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям, а таксама далейшых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

12 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі