Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 15:57

Пуцін: перагаворы з Украінай сталі магчымы дзякуючы Прэзідэнту Беларусі

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы з Украінай сталі магчымы дзякуючы Прэзідэнту Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць удзячнасць беларускім калегам за добрую арганізацыю на сваёй тэрыторыі некалькіх перагаворных раўндаў. Пачаць прамы дыялог з украінскім бокам стала магчымым у многім дзякуючы асабістым намаганням Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Лічым, што беларуская пляцоўка цалкам падыходзіць для далейшых кантактаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі