Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаць у Беларусі да 2021 года

Прэзідэнт 15.04.2019 | 09:38
Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 145 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэту ўстанову створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тыс. найбольш адораных дзяцей - вучняў 6-11 класаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя прадоўжыцца па індывідуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарка.

З дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя педагогі, вучоныя, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-даследчых і прамысловых арганізацый.

У інфраструктуру тэхнапарка ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

"Стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка - гэта рэальная дзяржаўная падтрымка адораных навучэнцаў для развіцця іх здольнасцей, тэхнічнай творчасці, фарміравання інтарэсу да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Прадугледжваецца, што навучанне ў тэхнапарку будзе матываваць школьнікаў да выбару будучай прафесіі ў сферы навукі і высокіх тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.