Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2020, 14:56

"Мы проста бераглі людзей" - Лукашэнка параўнаў уплыў пандэміі з сітуацыяй сярэдзіны 1990-х

25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў цяперашні час адным з найбольш цяжкіх за прэзідэнцкі перыяд - у сувязі з націскам з усіх бакоў пры выбары шляху ва ўмовах пандэміі, калі Беларусь аказалася з такім падыходам адзінай у свеце, але дасягнула пэўных вынікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што з-за пэўных акалічнасцей і таго шляху, які мы выбралі пры лячэнні, мы аказаліся адзінымі ў свеце з такім шляхам і з пэўнымі вынікамі. Што не можа ў кагосьці не выклікаць сумненняў і пытанняў: ну не можа быць, каб беларусы вось так адны змаглі прайсці гэты этап, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я не гавару, што ён скончыўся. Я наогул прымхлівым стаў за гэтыя месяцы. Самы цяжкі час за ўвесь прэзідэнцкі перыяд. Адзін з цяжкіх - гэта дакладна. Віктар Шэйман (Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) памятае яшчэ і тыя часы, калі хлеба не было і наогул карміць народ не было чым. Я часта прыводжу прыклад, што ў 1994 годзе на тры дні ў Мінску заставалася мукі, каб хлеб спячы. Гэта сапраўды быў страшны час. Як мы выкарабкаліся... Напэўна, Гасподзь дапамог".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што лічыць цяперашні час цяжкім нават не па прычыне пандэміі і распаўсюджвання хваробы, а таму, што з усіх бакоў у гэтай сітуацыі аказваўся моцны націск. "І гэта трэба было вытрымаць. Людзі ж розныя. Усё зразумела - у нас жорсткая ўлада, Прэзідэнт сказаў - усё зроблена, выканана. Тым не менш, мы ж (нічога. - Заўвага БЕЛТА) не забаранялі. Мы проста бераглі людзей, лячылі іх і гэтак далей. Таму людзі па-рознаму сябе паводзілі, але ў цэлым нядрэнна. Тым не менш, націск быў вельмі сур'ёзны", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі